28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто падарваў чыгуначны мост у акупаваным Бярдзянску

Стала вядома, хто падарваў чыгуначны мост у акупаваным Бярдзянску

Дзёрзкая акцыя.

Украінскія партызаны разам з Галоўнай управай выведкі Мінабароны падарвалі чыгуначны мост у часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці ўвечары, 27 кастрычніка.

Аб гэтым NV паведамілі інфармаваныя крыніцы ў спецслужбах.

Са слоў суразмоўцы выдання, знішчэнне моста цалкам паралізавала чыгуначныя злучэнні з Бярдзянскам і зрабіла немагчымым падвоз гаруча-змазачных матэрыялаў, зброі і боепрыпасаў для акупантаў у часова акупаваным горадзе.

Хоць мясцовыя акупацыйныя рэсурсы і прапагандысты сцвярджаюць, што «ўсе масты стаяць цэлыя», ніякіх фота нібыта цэлага моста яны не дэманструюць.

Учора ўвечары ў Бярдзянскай гарадской ваеннай адміністрацыі паведамілі аб гучным выбуху, які быў асабліва чутны ў мікрараёне Калонія. Там адзначалі аб імаверным падрыве чыгуначнага моста паміж будынкам Водаканала і аўтамыйкай на Усходнім праспекце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках