28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя пачала канфіскацыю маёмасці Расеі

6
Фінляндыя пачала канфіскацыю маёмасці Расеі

Паводле пазову Украіны.

Служба судовых прыставаў Фінляндыі арыштавала надзел Расейскага цэнтра навукі і культуры (РЦНК) у Хельсінкі на хадайніцтва ўкраінскай энэргетычнай кампаніі, паведамляе Helsingin Sanomat. Гаворка ідзе аб пазове «Нафтагаза». Канфіскаваны надзел плошчай 3,3 га. Пастанова набыла моц 24 кастрычніка.

Пазоў «Нафтагаза» тычыцца спагнання з Расеі $5 млрд за страты і страчаную маёмасць у Крыме. Ён быў пададзены летам мінулага года, бо Масква не стала выконваць пастанову Міжнароднага арбітражнага суда ў Гаазе аб выплаце кампенсацыі кампаніі ў суме рынкавага кошту актываў да моманту іх экспрапрыяцыі. На паўвостраве «Нафтагазу» належаў «Чарнаморнафтагаз» з узроўнем здабычы амаль 1,6 млрд кубаметраў газу за год і іншыя актывы. «Парламент» рэспублікі нацыяналізаваў гэтую маёмасць 17 сакавіка 2014 года.

У «Нафтагазе» адзначылі, што канфіскаваная расейская дзяржнерухомасць у Фінляндыі ацэньваецца «на дзясяткі мільёнаў даляраў», і гэта першы публічна вядомы паспяховы арышт актываў за межамі Украіны ў выкананне пастановы арбітражу ў Гаазе паводле пазоваў аб экспрапрыяцыі маёмасці ў Крыме.

«Паколькі Расея адмаўляецца добраахвотна выплачваць «Нафтагазу» сродкі, прадугледжаныя Гаажскай пастановай, мы працягваем выкарыстоўваць усе даступныя механізмы для іх спагнання. Сёння мы сталі яшчэ на крок бліжэй да аднаўлення справядлівасці», - адзначыў старшыня праўлення кампаніі Аляксей Чарнышоў. Масква не прызнае юрысдыкцыю гаажскага арбітражу ў гэтым пытанні, адзначала Мінюстыцыі РФ у 2019 годзе.

Фінскія ўлады наклалі арышт на будынак і надзел РЦНК у красавіку мінулага года, аднак затым ён быў зняты праз адсутнасць падстаў для адабрання гэтай нерухомасці. Савецкі цэнтр навукі і культуры ў Хельсінкі быў адкрыты ў 1977 годзе. Пасля распаду СССР яго маёмасцю пачала распараджацца Расея. Асноўная задача РЦНК - дапамога ў рэалізацыі супольных культурных, адукацыйных, гуманітарных і навуковых праектаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках