28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнтка Швэйцарыі прапанавала зняць забарону на рээкспарт зброі ва Украіну

1
Прэзідэнтка Швэйцарыі прапанавала зняць забарону на рээкспарт зброі ва Украіну
Віёла Амхерд

Швэйцарыя - адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі ў свеце.

Забарона, якая цяпер перашкаджае рээкспарту швэйцарскай зброі з іншай краіны ва Украіну, павінна быць знятая. Яна прычыняе шкоду прамысловасці і бяспецы краіны.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Швэйцарыі Віёла Амхерд, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

- Асабіста я мяркую, што нам трэба зрабіць крок наперад для нашай галіны, - заявіла Віёла Амхерд, якая таксама з'яўляецца міністрам абароны, на прэс-канферэнцыі ў Берне.

З яе слоў, узніклі праблемы, бо такія краіны, як Нідэрланды, пастанавілі не закупляць прадукцыю ў Швэйцарыі, а рээкспарт не з'яўляецца бясплатным.

- Калі ў нас ёсць праблема з нашай вайсковай прамысловасцю, гэта азначае, што ў нас таксама ёсць праблема з бяспекай, бо важна мець тэхналогіі ды ноў-хаў, - сказала яна.

Аднак яна дадала, што Швэйцарыя, якая выступае ў якасці пасярэдніка ў сусветных канфліктах, ніколі не будзе пастаўляць зброю наўпрост у краіну, якая знаходзіцца ў стане вайны.

Нягледзячы на свой даўні нейтралітэт, Швэйцарыя з'яўляецца буйным пастаўшчыком зброі, 14-м па велічыні ў свеце ў 2022 годзе, паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследаванняў праблем міру. Продажы зброі ў Швэйцарыі ўжо ўпалі ў 2023 годзе, і крытыкі абвінавачваюць у гэтым нейтральную пазіцыю краіны.

Амхерд таксама заявіла, што Швэйцарыі неабходна больш інвеставаць у бяспеку па ўсёй Еўропе, і заявіла, што плануе ўмацоўваць сувязі з партнёрамі, у тым ліку NATO.

- За апошнія 30 гадоў Швэйцарыя не інвеставала дастаткова сродкаў у абарону, і нам трэба нагнаць упушчанае, - сказала яна.

Заклікі да Швэйцарыі парваць са шматвяковай традыцыяй нейтральнай дзяржавы гучаць усё часцей як унутры краіны, так і за мяжой з таго часу, як Расея ўварвалася ва Украіну ў 2022 годзе. Парламент краіны ўжо рэкамендаваў змякчыць правілы абарачэння зброі, хоць летась урад адмовіўся мяняць сваю даўнюю палітыку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках