28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Сваёй палітыкай вайны Пуцін расколвае БРІКС

2
Зяленскі: Сваёй палітыкай вайны Пуцін расколвае БРІКС
Уладзімір Зяленскі

Саміт праваліўся.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю The Times of India заявіў, што ўважае саміт БРІКС у Казані (Татарстан, Расея) правальным. На яго думку, арганізацыю расколвае сам Пуцін сваёй палітыкай вайны, паведамляе FREEДОМ.

- Не ўсе былі з сённяшняга складу БРІКС. Мы не ўбачылі многіх лідараў, на якіх разлічвала Расея, перш за ўсё ў самім БРІКС. Акрамя гасцей у самім БРІКС. Што гаворыць аб тым, што саюза ў БРІКС няма. Я мяркую, што сам БРІКС расколвае Пуцін, яго палітыкай вайны, - заявіў прэзідэнт Украіны.

На яго ацэнку, БРІКС для Пуціна - адзін з інструментаў палярызацыі свету, але ён не спрацаваў.

- Я мяркую, што ён вельмі хоча палярызаваць свет і падзяліць на нібыта Захад+ і БРІКС+. І ў яго на сёння гэта не выйшла, з розных прычын. Я думаю, што найперш праз тое, што ўсе разумеюць, што ён забойца, усе разумеюць, ён тэрарыст. Разумеюць, што сёння ёсць танныя энэргарэсурсы, некаторыя дзяржавы гэтым карыстаюцца. Але нават тыя дзяржавы, якія разумеюць, што могуць выраўнаваць сваю эканоміку, не хочуць пэцкацца аб Пуціна. Гэта тое, што я на сёння бачу, - сказаў Зяленскі.

Украінскі лідар таксама падкрэсліў непаслядоўнасць Пуціна.

- Нават прапановы бразільска-кітайскія, якія былі дастаткова ўмоўнымі. Чаму ўмоўнымі? Таму што яны больш як палітычны націск, чым канкрэтны прадметны план. Але нават іх абагульнены кірунак, зразумела, што Пуцін з пункту гледжання тэрытарыяльнай цэласнасці падтрымліваць не мае намеру. І для Кітая гэта аплявуха, і для Бразіліі гэта аплявуха, і таму Бразілія не ўдзельнічала на ўзроўні лідараў БРІКС. Гэта значыць, БРІКС не адбылося, - рэзюмаваў Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках