28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Дэмаралізаваныя расейцы адмаўляюцца выконваць загады

1
ГУР: Дэмаралізаваныя расейцы адмаўляюцца выконваць загады

У бой прымушаюць ісці нават параненых.

У Данецкай вобласці Расея выкарыстоўвае ў баявых дзеяннях параненых салдат. Пра гэта 28 кастрычніка паведаміла прэс-служба Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны.

Варожыя сілы імкнуцца павялічыць інтэнсіўнасць наступу ля горада Лімана, перакідваючы туды дадатковыя штурмавыя падраздзяленні 283-га і 488-га мотастралковых палкоў узброеных сіл РФ.

Аднак, украінскія Сілы абароны нанеслі акупантам значныя страты, і некаторыя расейскія штурмавыя групы страцілі сваю баяздольнасць. Дэмаралізаваныя салдаты супраціўніка адмаўляюцца выконваць загады, выказваючы незадаволенасць адсутнасцю надзейных хованак ад украінскіх дронаў. У адказ на гэтае камандаванне знайшло спосаб урэгуляваць праблему.

«Для працягу наступальных дзеянняў камандаванне акупацыйных сіл ужывае метады ціску, прымусу і запалохвання. У мясныя штурмы кідаюць лёгкапараненых захопнікаў», - паведамілі ў ГУР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках