28 кастрычнiка 2024, панядзелак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці за «палітыку» судзілі адразу шэсць чалавек

3
У Берасці за «палітыку» судзілі адразу шэсць чалавек
БЕРАСЦЕ, 10 ЖНІЎНЯ 2020

Названыя прозвішчы і тэрміны.

Суд Ленінскага раёна Берасця 25 кастрычніка вынес чарговы масавы прыгавор за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года, піша «Берасцейская Вясна».

Паводле звестак праваабаронцаў, Андрэя Карчага, Ірыну Сароку, Таісію Літвінаву, Сяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава і Валерыя Мароза абвінавачвалі на падставе ч.1 арт.342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суд прызнаў іх вінаватымі і прыгаварыў:

• Андрэя Карчага, Сяргея Пятручыка, Дзмітрыя Буланава, Валерыя Мароза да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму кожнага;

• Таісію Літвінаву да 1,5 года пазбаўлення волі. Па сукупнасці з судзімасцю паводле арт.328 КК яна атрымала 11 гадоў калоніі і штраф;

• Ірыну Сароку да двух гадоў «хатняй хіміі».

Паводле версіі абвінавачання, 10 жніўня 2020 года фігуранты справы ў Берасці «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Таісія Літвінава, паводле звестак “Берасцейскай Вясны”, фігуравала ў відэа сілавікоў у жніўні 2024 года, а пра шахматыста Дзмітрыя Буланава сілавікі публікавалі відэа ў ліпені 2023 года. Тады мужчыну прымусілі на камеру прызнавацца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. Мужчына казаў, што з'яўляецца прафесійным шахматыстам, уваходзіць у 30 найлепшых шахматыстаў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках