31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцы, якія ўцяклі з КНДР, хочуць адправіцца ва Украіну

11
Вайскоўцы, якія ўцяклі з КНДР, хочуць адправіцца ва Украіну

Каб дапамагчы Кіеву ў якасці «агентаў псіхалагічнай вайны».

Група з амаль 200 паўночнакарэйцаў, якія ўцяклі з краіны і пражываюць у Паўднёвай Карэі, маюць намер адправіцца ва Украіну, каб пачаць «псіхалагічную вайну» супраць сваіх былых таварышаў.

Пра гэта паведамляе South China Morning Post.

Паводле інфармацыі выдання, абапіраючыся на сваё ваеннае мінулае, гэтая група былых салдат імкнецца выкарыстоўваць свае інсайдэрскія веды пра паўночнакарэйскае войска, каб дэзарганізаваць і дэмаралізаваць войскі, адпраўленыя ваяваць ва Украіну.

«Мы ўсе вайсковыя ветэраны, якія разумеюць вайсковую культуру і псіхалагічны стан Паўночнай Карэі лепш, чым хто-небудзь іншы», – сказаў Ан Чан-іль, 69-гадовы перабежчык і чалец групы.

Ён таксама падкрэсліў, што былыя салдаты КНДР гатовыя да перакідкі ва Украіну.

«Мы гатовыя адправіцца туды, дзе гэта неабходна, каб працаваць у якасці агентаў псіхалагічнай вайны - праз гучнагаварыцелі, распаўсюджваючы ўлёткі і нават выступаючы ў якасці перакладчыкаў», - сказаў ён.

Іншая ключавая фігура ў гэтай ініцыятыве, Лі Мін Бок, звярнуўся са сваёй просьбай наўпрост да ўкраінскага ўрада. Ён апублікаваў адкрыты ліст у пасольства Украіны ў Сеуле, звяртаючыся да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з просьбай дазволіць дапамагчы ў выратаванні паўночнакарэйскіх салдат, якіх ён назваў «гарматным мясам».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках