31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы расстралялі свайго камандзіра і забралі яго форму

15
Расейцы расстралялі свайго камандзіра і забралі яго форму

Яго прынялі за байца УСУ

27 кастрычніка стала вядома аб ліквідацыі аднаго з афіцэраў войска РФ, яго расстралялі ўласныя падначаленыя.

Пра гэта распавёў расейскі вайсковец Пётр Барышаў, паведамляе Telegram-канал журналіста Дзяніса Казанскага.

Са слоў Барышава, расейскі камандзір пасля нападу ўкраінскіх войск меў намер забраць падраздзяленне з пазіцый, але адзін з акупантаў прыняў яго за воіна УСУ.

«Адзін з салдат, які знаходзіўся ў падвале, стрэліў, забіўшы яго. Яны спалохаліся, там процьма нюансаў была, а потым раздзелі яго...добрая ў яго была форма», - падкрэсліў афіцэр.

Барышаў заявіў, што калі ён паспрабаваў высветліць прычыны такіх дзеянняў салдат, то яны пачалі «адводзіць вочы».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках