31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«УСУ хочуць пакінуць Лукашэнку без нафты»

35
«УСУ хочуць пакінуць Лукашэнку без нафты»

У Бранскую вобласць зойдуць украінскія вайскоўцы?

У Бранскай вобласці Расейскай Федэрацыі цалкам магчымае паўтарэнне сцэнарыя з Куршчынай. Пра гэта ў каментары «24 Каналу» сказаў вайсковы эксперт, лётчык-інструктар, палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан.

Ён нагадаў заявы мясцовых улад аб заходзе Сіл абароны Украіны ў кірунку населенага пункта Клімава, што непадалёк ад украінскай Сямёнаўкі. Са слоў эксперта, раней Клімава служыла летнім аэрадромам для канатопскай авіябазы, дзе зараз размешчаны склад старой савецкай тэхнікі. Акрамя таго, расейцы перакінулі туды дадатковыя сілы для наступу ў бок Чарнігаўскай вобласці:

«З вясны расейцы спрабуюць арганізаваць наступ на тры лакацыі - Ваўчанск, у бок Сум і ў кірунку Чарнігаўшчыны. Важна гэтую лакацыю абяззброіць, як і Курскі кірунак».

Світан таксама падкрэсліў, што непадалёк Клівама праходзіць нафтаправод «Дружба», за 40 кіламетраў у населеным пункце Унечы стаіць станцыя размеркавання.

«Калі ўзяць яе пад кантроль, без нафты застанецца Віктар Орбан, Роберт Фіца, Аляксандр Лукашэнка. Гэта трэба было зрабіць ужо даўно», - падкрэсліў эксперт.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках