Генеральны сакратар NATO назваў шакавальную лічбу страт расейцаў ва Украіне
6- 29.10.2024, 9:54
- 7,518
Расея больш не можа ваяваць без замежнай падтрымкі.
Паводле ацэнак NATO, страты расейскага войска падчас вайны ва Украіне склалі амаль 600 тысяч салдат.
Аб гэтым заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, падкрэсліўшы, што гэтыя лічбы сведчаць аб катастрафічных наступствах для расейскіх узброеных сіл.
«Больш за 600 000 расейскіх салдат былі забітыя ці параненыя падчас вайны, і Пуцін не ў стане працягваць свой напад на Украіну без замежнай падтрымкі», - заявіў генеральны сакратар NATO Марк Рутэ ў Брусэлі пасля кансультацый з паўднёвакарэйскімі вайскоўцамі і прадстаўнікамі выведкі.