Спіртзаводы ў мінус
6- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «РУССКИЙ ДЕКАДАНС»
- 29.10.2024, 11:55
- 3,016
Недзе плача адзін Мядзведзеў.
Мабыць, НПЗ на расейскай тэрыторыі ўжо не засталося, бо УСУ выразна б'юць па іншых цэлях. Недзе плача адзін Мядзведзеў.
У ноч на 28 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі ажыццявілі налёт на Варонежскую вобласць - параненыя як мінімум два супрацоўнікі прадпрыемства «Анінскі» ў пасёлку Анна. Спіртзавод успыхнуў ярка, пашкоджанні атрымалі некалькі будынкаў, тэхніка, а таксама два гаражы, вокны дома і лінія электраперадач за межамі завода.
Са слоў губернатара рэгіёну Гусева, асноўныя страты нанесены «Этанол-Спірту» ў Новахапёрскім раёне – тут нібыта на дах будынка прызямліліся аскепкі збітага БПЛА.
Мінабароны РФ паведаміла аб 21 збітым беспілотніку за ноч. 13 дронаў былі знішчаныя над Белгародскай вобласцю, шэсць - над Бранскай, адзін - над Варонежскай і адзін - над Курскай.
Тэлеграм-канал «Русский декаданс»