Самалётапад у РФ: Ан-2 ледзь не знёс аўтамабільны мост
2- 29.10.2024, 12:08
- 6,098
У Расеі пачасціліся выпадкі авіякатастроф.
У Стаўрапольскім краі РФ самалёт АН-2 ледзь не знёс аўтамабільны мост з ажыўленым рухам транспарту, здзейсніўшы цвёрдую пасадку.
Адпаведныя кадры распаўсюджваюць расейскія паблікі, піша «Апостроф».
Адзначаецца, што перад пасадкай самалёт праляцеў даслоўнаа за некалькі метраў над мостам, ледзь не закрануўшы яго.
На днях паведамлялася аб аварыйным прызямленні самалёта АН-2, у выніку чаго атрымалі траўмы чатыры чалавекі, а на борце знаходзіліся дзевяць чалавек. У самалёта быў часткова разбураны фюзеляж.
Варта заўважыць, што ў РФ пачасціліся выпадкі авіякатастроф: цярпіць як мірная авіяцыя, так і вайсковая. Дарэчы, у Кіраўскай вобласці Расеі 26 кастрычніка пацярпеў катастрофу верталёт Мі-2 з медыкамі на борце. Ён быў у эксплуатацыі амаль 38 гадоў, сведчаць звесткі з рэестра цывільных паветраных суднаў РФ.
Таксама паведамлялася, што 26 кастрычніка расейскі баявы верталёт упаў у Керчанскую пратоку.