Стала вядома, які аб'ект быў атакаваны ў Луганску
3- 29.10.2024, 21:22
- 28,138
Магутны ўдар УСУ.
У часова акупаваным украінскім Луганску раніцай раздаваліся выбухі. У горадзе «прыляцела» па раёне, дзе раней была закансерваваная вайсковая частка.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал кіраўніка Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Арцёма Лысагора.
На відэа, абнародаваным мясцовымі жыхарамі, можна ўбачыць густы дым пасля «прылёту», пасля чаго адбыўся магутны выбух.
Са слоў Лысагора, магчыма, на месцы ўдару вораг захоўваў боепрыпасы, каб пастаўляць іх на лінію размежавання.
«Таксама вядома, што зараз у Луганску перацяты рух каля парку Горкага - гэта рэкрэацыйная зона для адпачынку гараджан. Зрэшты, расейцы цынічна размяшчаюць менавіта там склады для зброі і тэхнікі - бліжэй да цывільнага насельніцтва, бо чалавечыя жыцці для іх нічога не вартыя», - дадае ён.