У менскай Чыжоўцы заняліся зносам прыватнага сектара
- 29.10.2024, 14:37
- 2,798
На месцы дамоў пабудуюць гмах.
У Менску ў мікрараёне Чыжоўка пачалася падрыхтоўка пляцоўкі для будаўніцтва трэцяга гмаху, паведамляе «Мінскстрой». Для гэтага будуць знесеныя шэсць прыватных дамоў.
Вызваленне тэрыторыі пад трэці гмах ажыццяўляецца ў межах вуліц Клецкай, Капыльскай і Убарэвіча. У рамках гэтага працэсу знясуць шэсць прыватных дамоў з гаспадарчымі пабудовамі: два на вуліцы Клецкай (дамоў 4 і 6) і чатыры на вуліцы Капыльскай (дамоў 38, 40, 42 і 44). Забудову ажыццяўляе МАПІД, удакладніў «Мінскбуд».
Раней прадпрыемства паведамляла, што плануецца ўвесці ў эксплуатацыю групу дамоў ва ўказаных межах ужо ў 2025 годзе. Гэта будуць тры аднасекцыйныя 17-павярховыя дамы серыі М111-90, кожны з якіх будзе ўключаць 118 кватэр (адна-, двух- і трохпакаёвых).
На кастрычнік 2024 года першы гмах амаль скончаны, застаўся толькі тэхнічны паверх. На другім гмаху цяпер ідзе армаванне маналітнай пліты падставы, а ў лістападзе пачнецца мантаж цокальнай часткі будынка.
Акрамя таго, у Менску ў найбліжэйшыя гады плануецца пераўтварэнне тэрыторыі паміж вуліцамі Шчадрына, Арлоўскай і Гая, дзе таксама размешчаныя прыватныя дамы, якія часткова будуць знесеныя. Тут намечана высокашчыльная шматкватэрная забудова, якую плануюць скончыць да 2030 года.