31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Гомельшчыне паводле «палітычных» артыкулаў судзяць педагогаў

1
На Гомельшчыне паводле «палітычных» артыкулаў судзяць педагогаў
ВОЛЬГА ГЕРУС І ПЯТРО ПАТАПЕНКА

Настаўніцу ангельскай і намесніка дырэктара школы.

У двух раёнах Гомельскай вобласці пачаліся судовыя разборы супраць педагогаў па адміністрацыйным артыкуле аб «распаўсюджанні экстрэмізму», паведамляе «Гомельская Вясна». Пад удар рэпрэсій патрапілі настаўніца ангельскай мовы ў Рэчыцы і намеснік дырэктара школы ў Ельску.

Сёння, 29 кастрычніка, у Ельску будуць судзіць Пятра Міхайлавіча Патапенку, якога абвінавачваюць у распаўсюджванні, вырабе і захоўванні інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць (ч.2 арт.19.11 КоАП). Гэтыя звесткі цалкам супадаюць з інфармацыяй аб намесніку дырэктара сярэдняй школы №1 Ельска, зазначаюць праваабаронцы.

З іх звестак, 31 кастрычніка ў Рэчыцы таксама пройдзе суд над настаўніцай ангельскай мовы сярэдняй школы №4 Вольгай Валер'еўнай Герус паводле аналагічнага артыкула.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што такія абвінавачанні выстаўляюцца супраць звычайных грамадзян толькі за тое, што яны падпісаныя на чаты ці супольнасці, альтэрнатыўныя дзяржаўным СМІ, ці калі-небудзь рабілі перапосты ці ставілі падабайкі на матэрыялы з гэтых крыніц. Пры гэтым не мае значэння, да якой тэматыкі належыць той ці іншы матэрыял.

Варта адзначыць, што артыкул 19 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека гарантуе кожнаму права на свабоду перакананняў і іх свабоднае выказванне, у тым ліку права шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі ўсякімі сродкамі, незалежна ад дзяржаўных межаў. Усе затрыманні і пераслед за ажыццяўленне гэтага права ўважаюцца за адвольныя і недапушчальныя.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках