31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка правяла аперацыю ў Ханты-Мансійскай акрузе Расеі

1
Украінская выведка правяла аперацыю ў Ханты-Мансійскай акрузе Расеі

Гарэла мэрыя і аўтапарк паліцыі.

Учора, 28 кастрычніка, у горадзе Мегіён Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расейскай Федэрацыі (РФ) згарэў будынак мясцовай адміністрацыі. Сярод іншага агонь знішчыў сама меней пяць аўтамабіляў паліцыі.

Пра гэта РБК-Украіна расказалі крыніцы ў Галоўнай управе выведкі (ГУР) Міністэрства абароны Украіны.

У рамках аперацыі ГУР Украіны напалм быў заліты ў выбітыя вокны на першым паверсе мэрыі, пасля чаго яе падпалілі.

Дадаткова на гарачую лінію ФСБ паступіла паведамленне пра замінаванне будынка. Пакуль службы бяспекі спрабавалі высветліць, ці сапраўды ў будынку ёсць выбухоўка, пажарныя чакалі дазволу на актыўную працу. Тым часам агонь хутка распаўсюджваўся, знішчыўшы канцылярыю, кабінет намесніка мэра і некалькі іншых памяшканняў.

Пакуль уся ўвага і рэсурсы спецыяльных і выратавальных службаў Мегіёна былі сканцэнтраваныя на тушэнні пажару ў мэрыі, напалм ужо быў разліты на паліцэйскія аўтамабілі на ахоўнай паркоўцы. У выніку гэтага другога пажару было знішчана сама меней пяць аўтамабіляў мясцовай паліцыі.

Аперацыі ГУВ

З пачатку поўнамаштабнай вайны ГУВ ажыццяўляе розныя аперацыі на тэрыторыі Расеі, накіраваныя на дэстабілізацыю вайсковых і палітычных структураў краіны-агрэсаркі.

Украінская выведка актыўна працуе ў рамках гібрыднай вайны, ужываючы выведныя, дыверсійныя і інфармацыйныя аперацыі, часта з выкарыстаннем беспілотнікаў, кібератак, выбухаў у стратэгічных месцах, а таксама нападаў на лагістычныя цэнтры, нафтавыя рэзервуары, чыгункі і авіябазы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках