Польшча абвясціла пра гатоўнасць аддаць свае знішчальнікі Украіне
6- 29.10.2024, 16:31
- 9,878
Але ёсць адна ўмова.
Анджэй Дуда ў інтэрв'ю радыё Zet расказаў пра магчымасць для Украіны атрымаць самалёты МіГ-29 ад Польшчы. Паводле ягоных словаў, польскі бок ужо задэклараваў гатоўнасць выправіць гэтыя знішчальнікі, аднак пры ўмове гарантавання бяспекі паветранай прасторы Польшчы хаўруснікамі ў NATO.
«Калі заходнія самалёты, прынамсі, часова, будуць абараняць польскае неба, і нам гэта будзе гарантавана, а неўзабаве мы атрымаем самалёты, на якіх будуць лётаць нашы пілоты, і гэта ўмацуе нашу сітуацыю», – сказаў Дуда.
Дуда дадаў, што нягледзячы на перадачу вялікіх запасаў савецкага ўзбраення, Польшча не можа перадаць Украіне сучасныя заходнія ўзоры зброі, якія набыла на мільярды даляраў.