22 лiстапада 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны банк прагназуе «гістарычны лішак нафты»

4
Сусветны банк прагназуе «гістарычны лішак нафты»

Кошты ў 2025-м годзе ўпадуць.

Сусветны банк у свежай справаздачы аб перспектывах таварных рынкаў прагназуе зніжэнне коштаў нафты ў 2025 годзе. Гэта часткова звязана з вялікім лішкам прапановы нафты, паведамляе liga.net са спасылкай на сайт СБ.

Чакаецца, што ў 2024–2025 гадах глабальная прапанова нафты будзе перавышаць попыт у сярэднім на 1,2 млн бараляў за дзень. Гэта апісваецца як «лішак нафты, такі вялікі, што, верагодна, абмяжуе коштавыя наступствы нават больш шырокага канфлікту на Блізкім Усходзе».

Сусветны банк паказвае, што такі вялікі лішак прапановы нафты раней назіраўся толькі двойчы – падчас пандэмійных лакдаўнаў у 2020 годзе і падчас падзення коштаў нафты ў 1998 годзе.

Адным з ключавых чыннікаў перавытворчасці нафты з'яўляецца сітуацыя ў Кітаі, дзе назіраецца запаволенне прамысловай вытворчасці і павелічэнне продажаў электрамабіляў. Акрамя таго, чакаецца павелічэнне нафтаздабычы ў краінах, якія не ўваходзяць у АПЕК+.

Калі АПЕК+ адмовіцца ад добраахвотнага скарачэння вытворчасці, як было абвешчана, гэта можа прывесці да яшчэ большага лішку прапановы і зніжэнню коштаў.

Згодна з прагнозам Сусветнага банка, кошт нафты маркі Brent будзе вагацца блізу $75 за бараль да канца 2024 года, у сярэднім складзе $80 за бараль за год, а потым знізіцца да $73 у 2025 годзе і $72 за бараль у 2026 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках