Міністр замежных справаў Вугоршчыны прыедзе ў Беларусь
9- 1,854
Петэр Сіярта наведае Менск 31 кастрычніка.
Міністр замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта наведае Менск 31 кастрычніка. Там ён будзе ўдзельнічаць у канферэнцыі ў «еўразійскай бяспецы».
Пра гэта паведамляе Politico.
Сіярта паедзе на мерапрыемства, на якім, у тым ліку, будуць прысутнічаць міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў, міністр замежных справаў Сірыі Басам Сабаг.
Згодна з задумкай Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), такая канферэнцыя павінна стаць «альтэрнатывай» Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы.
Politico звяртае ўвагу, што візіты Сіярта ў Расею і Беларусь ужо не выклікаюць здзіўленне, але магчымая сувязь з рэжымам у Сірыі, які падтрымлівае Масква, можа сведчыць пра паляпшэнне ўзаемаадносінаў паміж бакамі.