21 лiстапада 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэнісіст зладзіў істэрыку на турніры ў Парыжы

16
Расейскі тэнісіст зладзіў істэрыку на турніры ў Парыжы

Андрэй Рублёў разбіў калена ў кроў ракеткай.

Расейскі тэнісіст Андрэй Рублёў некалькі разоў ударыў ракеткай па сваім калене падчас матчу другога кола турніру «Мастэрса» ў Парыжы супраць Франсіска Серундола.

Інцыдэнт адбыўся ў другім сэце пры ліку 7:6, 1:1 на карысць аргенцінца. Да гэтага расеец выпусціў перамогу ў першым сэце, ведучы з лікам 5:2. Пасля чарговага трапляння ў сетку Рублёў некалькі разоў моцна ўдарыў па сваім калена ракеткай, разбіўшы яго да крыві.

У выніку расейскі тэнісіст не змог выйсці ў трэцяе кола турніру ATP, саступіўшы 29-й ракетцы свету з лікам 6:7 (6:8), 6:7 (5:7).

Рублёў ужо не першы раз у парыве гневу б'е сябе ракеткай. Раней ён падобным чынам разбіваў калена ў кастрычніку 2023 года на турніры АТР у Вене ў матчы супраць італьянца Яніка Сінера (5:7, 6:7). Мінулым летам інцыдэнт паўтарыўся ў першым коле Уімблдона, калі Рублёў саступіў аргенцінцу Франсіска Камесаньі (6:4, 5:7, 2:6, 6:7).

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках