31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Варшавы адзначаць Дзяды

2
Беларусы Варшавы адзначаць Дзяды

Шэсце адбудзецца 2 лістапада.

2 лістапада беларусы Варшавы адзначаць Дзяды – свята, прысвечанае памяці продкаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Важна захоўваць нашую гісторыю», – распавёў прадстаўнік Таварыства беларускай мовы Сяржук Герасімовіч:

– Калісьці абавязкова трэба было схадзіць у Курапаты. А зараз з гэтым шэсцем прайсці каля помнікаў нашым славутым землякам – таму ж Міцкевічу, які свае «Дзяды» з сабой сюды прывёз, і ўсім астатнім. Гэта вельмі важна, быць разам са сваімі, разам з беларусамі, для якіх Дзяды таксама не проста нейкі пусты гук ці шэраговае свята. Шмат для каго з іх гэта тое самае, што і для мяне – значнае свята, якое паказвае нашую еднасць: не толькі тых хто жывы, але і тых, хто раней жыў.

Пачатак шэсця ў 15:00. Маршрут – plac Józefa Piłsudskiego, pomnik Adama Mickiewicza, plaz Zamkowy.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках