Расею атакавалі больш за сотню дронаў
1- 3.10.2024, 8:40
- 11,012
Выбухі прагрымелі адразу ў некалькіх абласцях.
У Расеі заявілі пра новы масаваны напад адразу некалькіх абласцей украінскімі дронамі, перадае УНІАН.
Улады РФ традыцыйна зрабілі справаздачу аб збіцці БПЛА ноччу 3 кастрычніка. У Мінабароны РФ заявілі, што расейскія сродкі СПА «перахапілі і знішчылі» 113 украінскіх дронаў учатырох абласцях: 73 БПЛА – над тэрыторыяй Белгарадскай, 25 – над Варонежскай, 14 – над Курскай і адзін – над Бранскай.
Губернатар Белгарадскай вобласці Гладкоў паведаміў, што адзін з дронаў даляцеў да горада Стары Аскол, ёсць разбурэнні.
Аб нападзе дронамі асобна паведамілі губернатары Бранскай і Курскай абласцей.
У расейскіх пабліках была інфармацыя аб пралёце дронаў у яшчэ адной вобласці РФ - Арлоўскай.