21 снежня 2024, Субота, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салаўёва занерваваліся пасля захопу Вуглядара

2
У Салаўёва занерваваліся пасля захопу Вуглядара

Расейскія прапагандысты прызналі, што падманваюць сябе.

Крамлёўскі прапагандыст Міхаіл Хадаронак абвінаваціў расейскія СМІ ў тым, што яны моцна перабольшваюць поспехі РФ у вайне супраць Украіны.

Сітуацыя на фронце складаная, і захоп Вуглядара мала што вызначае для УС РФ. Аб гэтым ён адкрыта распавёў у праграме прапагандыста Уладзіміра Салаўёва, піша «Дыялог.UA».

Ён запэўніў, баявы дух УСУ застаецца на вышыні, здавацца ці капітуляваць перад агрэсарам украінцы не збіраюцца.

«Мы сябе падманваем гэтымі рэпартажамі ў тым, што маральна-псіхалагічны стан асабовага складу УСУ нездавальняючы… Але калі б абстаноўка развівалася менавіта такім чынам, як у нашых рэпартажах, мы даўно б былі ўжо на левым беразе Дняпра. А пакуль сітуацыя не такая», - заявіў сумны прапагандыст.

Ён зазначыў, што Сілы абароны Украіны захоўваюць свае рэзервы. Пакуль у вайне не задзейнічаны 14 брыгад УСУ, якія моцна палохаюць расейцаў.

«Гэтыя 14 брыгад яшчэ не ўводзілі ў бітву. І цалкам магчыма, што ў крытычны момант абстаноўкі на фронце гэтыя рэзервы будуць задзейнічаныя. Яшчэ шампанскае адкаркоўваць рана… Становішча досыць складанае. Супраціўнік не дэманструе нічога, што б казала пра яго паслабленне», - заявіў Хадаронак.

Салаўёў, са свайго боку, надумаў выставіць прэтэнзіі расейскімі генералам за няздольнасць выцесніць УСУ з Курскай вобласці.

«Ну і, нягледзячы на заявы на пачатковым этапе аб тым, як хутка мы развяжам праблему ў Курску, нешта пакуль я не бачу гэтае хутка. І гэтыя каментары, якія былі зроблены людзьмі з вялікімі пагонамі, яны неяк… зараз да іх не вяртаюцца. А сітуацыя даволі складаная», - паскардзіўся прапагандыст.

Хадаронак у адказ намякнуў, што частка Курскай вобласці, магчыма, застанецца пад кантролем УСУ да заканчэння вайны і стане для Украіны адным з «палітычных козыраў пры вядзенні перамоў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках