Канада і краіны Паўночнай Еўропы створаць абаронную кааліцыю супраць Расеі ў Арктыцы
- 3.10.2024, 10:47
- 1,532
Краіны будуць супрацьстаяць і Кітаю.
Канада і краіны Паўночнай Еўропы працуюць над стварэннем абароннай кааліцыі для супрацьдзеяння Расеі і Кітаю ў Арктыцы, расказала Bloomberg кіраўніца канадскага МЗС Мелані Жолі.
“Доўгі час Канада думала, што мы абароненыя сваёй геаграфіяй. Але цяпер нам трэба лічыцца з тым, што мы краіна, якая стаіць твар у твар з Расеяй, і з-за змены клімату ўсё больш краін праяўляюць цікавасць да Арктыкі, уключаючы Кітай”, - сказала Жолі. Яна падкрэсліла, што Атава павінна ўлічваць гэтую "новую рэальнасць".
Канада паабяцала ўзмацніць сваю вайсковую прысутнасць у Арктыцы пасля ўварвання Расеі ва Украіну, а таксама на фоне росту цікавасці Кітая да Крайняй Поўначы. У канцы верасня Жолі правяла сустрэчу са сваімі калегамі з Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвэгіі і Швэцыі ў канадскім горадзе Ікалуіт, піша Bloomberg. Міністры дамовіліся вывучыць шляхі стварэння "дыялогу для бяспекі ў Арктыцы" ці новага форуму для абмеркавання пытанняў абароны.
Пры гэтым усе пералічаныя краіны, уключаючы ЗША і Расею, уваходзяць у Арктычную раду - міжурадавую арганізацыю арктычных дзяржаў. Пасля пачатку расейска-ўкраінскай вайны ў 2022 годзе ўсе краіны Арктычнай рады адмовіліся ад удзелу ў пасяджэннях пад старшынствам Масквы.
Амбасадар Расеі ў Канадзе Алег Сцяпанаў у канцы верасня казаў, што ў працоўных групах Арктычнай рады захоўваецца «ручаіна камунікацыі» паміж Масквой і Атавай, а супрацоўніцтва ў гэтай лініі агулам «так-сяк дыхае». Пры гэтым дыпламат адзначыў, што на камунікацыю ўплывае той факт, што абсалютна большасць краін - удзельніц рады сталі чальцамі NАТО.
Усе дзяржавы-чальцы Арктычнай рады, акрамя Расеі, уваходзяць у вайсковы альянс. Фінляндыя і Швэцыя далучыліся да NАТО пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.