3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казахстан прыстрашыў Расею гандлёвай вайной

7
Казахстан прыстрашыў Расею гандлёвай вайной

І выхадам з ЕАЭС.

Рассельгаснагляд звярнуўся ў Мінсельгас Казахстана з просьбай прыпыніць экспарт пэўнай сельгаспрадукцыі ў РФ. Як паведамілі агенцтву "АПК Новости" прадстаўнікі збожжавай галіны Казахстана, гэта можа прывесці да гандлёвай вайны і ў перспектыве да выхаду краіны з ЕАЭС.

Расейскі Рассельгаснагляд запатрабаваў часова прыпыніць экспарт у РФ збожжа, таматаў, перцу і семак з Казахстана. Ведамства папрасіла казахстанскі Мінсельгас не выдаваць фітасанітарныя сертыфікаты на экспарт гэтай сельгаспрадукцыі з-за таго, што ў ёй нібыта ўсё часцей выяўляюць шкоднікаў і хваробатворныя мікраарганізмы.

Прадстаўнік Збожжавага саюза Казахстана Яўген Карабанаў заявіў, што патрабаванне Рассельгаснагляду можа азначаць гандлёвую вайну паміж дзяржавамі.

- Гэта магчымая гандлёвая вайна. У нашых уладаў ёсць два шляхі: ці скасаваць забарону на ўвоз расейскай пшаніцы, ці ўвесці забарону на муку, малочныя прадукты, мясныя прадукты і гэтак далей. Але трэба ўлічыць, што ў адказ будзе забарона на транзіт вугалю, нафты і нафтапрадуктаў. У другім выпадку выхад [Казахстана] з ЕўрАзЭС будзе лагічнай пазіцыяй. І канец ЕўрАзЭС, - заявіў ён.

Як піша агенцтва са спасылкай на ўдзельнікаў казахстанскага збожжавага рынку, у РФ пачала дзейнічаць негалосная ўстаноўка, у адпаведнасці з якой памежнікі і кіраўніцтва РЧ павінны адмаўляць ва ўвозе казахстанскіх тавараў у Расею і правозе іх праз расейскую тэрыторыю. Сцвярджаецца, што машыны з грузам з Казахстана разварочваюць на мяжы з РФ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках