Малгажата Гасеўска стала кіраўніцай дэлегацыі Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю
- 3.10.2024, 12:08
- 2,030
На нядаўніх дэбатах яна выступала па-беларуску.
Еўрадэпутат ад Польшчы Малгажата Гасеўска ўзначаліла дэлегацыю Еўрапарламента ў сувязях з Беларуссю, паведамляе карэспандэнт сайта Charter97.org.
Малгажата Гасеўска - былая віцэ-маршалка польскага Сейма, экс-намесніца старшыні Камісіі ў замежных справах польскага парламента.
Адзначым, на нядаўніх дэбатах у Еўрапарламенце яна звярнулася па-беларуску да палітвязняў з нашай краіны.
«Дарагія беларускія сябры, мы памятаем пра вас. І заўсёды будзем змагацца за вашую свабоду», - сказала па-беларуску Малгажата Гасеўская.