21 снежня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны атакавалі расейскі аэрадром у Варонежскай вобласці

5
Украінскія дроны атакавалі расейскі аэрадром у Варонежскай вобласці

Спадарожнікі зафіксавалі пажары.

У ноч на чацвер, 3 кастрычніка, украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці РФ, паведамілі крыніцы NV.

Дроны СБУ, ССА і іншых Сіл абароны атакавалі склады з КАБамі, стаянкі самалётаў СУ-35 і СУ-34, а таксама месцы захоўвання авіяцыйнага паліва на аэрадроме.

Крыніцы адзначылі, што адтуль расейцы актыўна атакуюць КАБамі ўкраінскія населеныя пункты.

Расейцы пісалі ў сацыяльных сетках аб рабоце СПА, пралётах вялікай колькасці беспілотнікаў і магутных выбухах і пажары ў раёне аэрадрома. У той жа час спадарожнікавы маніторынг зафіксаваў чатыры асяродкі пажараў на тэрыторыі «Барысаглебска».

«СБУ працягвае праводзіць актыўныя мерапрыемствы, каб зменшыць здольнасць ворага тэрарызаваць мірныя ўкраінскія гарады знішчальнікамі з КАБ. Дэмілітарызацыя расейскіх вайсковых аэрадромаў будзе працягвацца, бо вораг не павінен адчуваць сябе спакойна нават на сваёй тэрыторыі», - адзначыла крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках