Жыхарку Бярозы аштрафавалі на 4 000 рублёў за некалькі слоў
4- 3.10.2024, 14:54
- 10,090
Жанчына напісала іх суддзі.
61-гадовую жыхарку Бярозы аштрафавалі на 4000 рублёў за некалькі слоў, напісаных суддзі Вярхоўнага суда Беларусі. Раней ён прыняў пастанову ў грамадзянскай справе, адказчыкам у якой з'яўлялася жанчына.
З ёй яна была не згодна. І ў канцы 2023 года пенсіянерка, паводле версіі следства, «уласнаручна напісала зварот на паперы са словамі абразы на адрас суддзі Вярхоўнага суда».
Ліст яна накіравала ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Яго там атрымалі, паводле факту «публічнай абразы» была заведзеная крымінальная справа. Яе разглядаў суд Бярозаўскага раёна (суддзя - Людміла Рудзіна, дзяржабвінаваўца - памочнік пракурора раёна Андрэй Барушка). Жанчына сваёй віны не прызнала, заявіла, што мэты абразіць суддзю ў яе не было.