Украінскія партызаны раскрылі задуму расейцаў у Крыме
- 3.10.2024, 15:12
- 4,216
Акупанты занепакоеныя сітуацыяй на Керчанскім мосце.
Агенты ваеннага руху ўкраінцаў і крымскіх татараў "Атэш" зафіксавалі перамяшчэнне ракет С-300 да сістэм супрацьпаветранай абароны ў Крыме. Размова ідзе аб комплексе, які размешчаны ў раёне Керчанскага моста.
Пра гэта паведамілі ў Telegram-канале руху "Атэш". На думку партызан, гэта сведчыць аб падрыхтоўцы УС РФ да магчымага масаванага нападу на ваенныя аб'екты, што прымушае іх узмацняць абарону.
"На гэты раз агент выявіў маршрут дастаўкі ракет да комплексу супрацьпаветранай абароны С-300 паблізу Керчанскага моста, які спрабуюць захаваць усімі магчымымі спосабамі", – паведамілі ў "Атэш".
Партызаны падкрэслілі, што і надалей будуць сачыць за маршрутамі транспартавання ракет і выяўляць сістэмы СПА з мэтай паслаблення абаронных пазіцый акупантаў, спрыяючы такім чынам поспехам Сіл абароны Украіны.