Тры чыннікі, праз якія Пуцін можа закончыць вайну
1- 3.10.2024, 15:29
- 8,922
Адбудуцца падзеі, якія дазволяць чалавецтву пазбавіцца расейскай пагрозы.
Пакуль няма прыкметаў, што расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін жадае закончыць вайну ва Украіне. Аднак, ёсць 3 чыннікі, якія могуць на гэта паўплываць.
Першы - капітуляцыя Украіны. Другі - смерць дыктатара. Які трэці патэнцыйны варыянт, у эфіры "24 Канала" выказаў здагадку расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка.
Расейскі апазіцыйны журналіст упэўнены, што дыктатар Уладзімір Пуцін не плануе заканчваць вайну ва Украіне. Бюджэт Расеі на 2025 - 2027 гады наскрозь ваенны. Кіраўнік Крамля і вайна - словы сінонімы.
«Спыніць вайну - для Пуціна немагчыма. Аднак пры пэўных абставінах дыктатар сапраўды можа закончыць расейска-ўкраінскую вайну. Але зноў-такі, гэта зусім не азначае, што ён не пачне нейкую іншую.
Таму, ёсць 3 чыннікі, праз якія крамлёўскі кіраўнік можа скончыць вайну, у выпадку:
поўнай капітуляцыі Украіны. Як усе разумеюць - гэтага не будзе;
смерці Пуціна ці яго адхілення ад улады;
калі ў Расеі не стане рэсурсаў для працягу баявых дзеянняў.
У апошні сцэнар пакуль не веру. Думаю, што прынамсі да 2027 года ў Пуціна будуць рэсурсы, каб ваяваць. Далей, спадзяюся, адбудуцца падзеі, якія дазволяць чалавецтву пазбавіцца гэтай галоўнай тэрарыстычнай небяспекі. А менавіта фашысцкага рэжыму, які створаны сёння ў Расеі», - канстатаваў Ігар Якавенка.