30 снежня 2024, панядзелак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вымотваем монстра

Вымотваем монстра

Украінскія БПЛА прабіліся да «вельмі абароненага» аэрадрома расейцаў.

3 кастрычніка ўкраінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром Барысаглебск у Варонежскай вобласці Расеі, ударыўшы па складах з КАБ і самалётам, паведамляюць крыніцы NV.

Кіраўнік Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва Сяргей Кузан мяркуе, што знішчэнне аэрадромаў у РФ - гэта ключ да заканчэння гэтай вайны і да «знясілення монстра». Таму гэта прыярытэтныя цэлі для УСУ, падкрэсліў ён у эфіры Radio NV.

Кузан адначасова адзначыў, што атакаваны аэрадром Барысаглебск уважаўся за «вельмі абароненым» сістэмамі СПА.

«Тут сапраўды знаходзілася іх перадавая франтавая авіяцыя Су-34, Су-35. То бок, гэта дастаткова новыя самалёты, яны былі мадэрнізаваныя. Яны бесперапынна, сістэмна ажыццяўлялі авіявылеты і закідвалі нашы пазіцыі і нашы гарады гэтымі авіябомбамі. <...> Тое, што Служба бяспекі знайшла ключык і прабілася праз іх эшаланаваную сістэму СПА (менавіта гэтага аэрадрома), - гэта, я думаю тое, што будуць яшчэ доўга разбіраць расейцы, як так наогул адбылося», - падкрэсліў эксперт.

Кузан дадаў, што спадарожнікавыя здымкі фіксуюць узгаранне адразу ў некалькіх месцах:

«Паводле папярэдняй інфармацыі (гэта чакае праверкі) рэзервуары з гаручым былі знішчаныя, запасы ўзбраення, авіябомбаў і, вядома ж, сама тэхнічная інфраструктура, магчыма, самалёты, якія знаходзіліся і не былі паднятыя ў паветра менавіта па камандзе паветранай трывогі».

Падагульняючы Кузан сказаў, што гэтая атака стала нечаканасцю для расейцаў, а нам прадэманстравала эфектыўнасць украінскіх спецслужбаў, якія праводзяць такія складаныя аперацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках