«Украінскія беспілотныя сістэмы могуць бесперашкодна лятаць у Маскву»
2- 3.10.2024, 17:04
- 5,358
Вайсковы эксперт ацаніў эфект ад знішчэння расейскай РЛС «Неба-М».
Паспяховае знішчэнне расейскай радыёлакацыйнай станцыі «Неба-М» аблегчыць украінскім БПЛА палёты над Расеяй. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Эспрэса» заявіў вайсковец УСУ, эксперт у пытаннях нацыянальнай бяспекі Іван Варчанка.
Ён адзначыў, што РЛС вялікага радыусу дзеяння «Неба-М» - «даволі ўнікальная з'ява», і ў Расеі іх засталося ўсяго 10, таму знішчэнне адной РЛС з'яўляецца даволі істотным:
«Хоць нават гэтых дзясяці станцый ім вельмі не стае. Цяпер мы бачым абсалютна дзіравую расейскую сістэму супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, тады як нашыя беспілотныя сістэмы могуць бесперашкодна лётаць у Маскву, і далей паміж Масквой і Пецярбургам, знішчаючы вельмі каштоўныя для расейцаў аб'екты».
Ён адзначыў, што такія РЛС выкарыстоўваюцца для ранняга выяўлення розных паветраных аб'ектаў над тэрыторыяй РФ. Пры гэтым, са слоў эксперта, хоць невядома, колькі такіх РЛС ужо знішчана дагэтуль, аднак «у расейцаў іх засталося няшмат», і яны размешчаныя па ўсёй тэрыторыі.
«Цяпер, адпаведна, мінус 10% той лініі фронту, якая кантралюецца, і больш магчымасцяў для ўкраінскіх паветраных сістэм знішчаць і выяўляць ворага. Вядома ж, з кожным такім уражаннем украінцы набываюць майстэрства ў пошуку такіх аб'ектаў і высокадакладнага іх знішчэння. Гэта таксама камбінаваныя рэчы, не выключана, што яны будуць мультыплікаваныя», - дадаў Варчанка.