Ліванскае войска ўпершыню нанесла ўдар па Ізраілю
- 3.10.2024, 17:16
- 12,382
І назвала гэта «агнём у адказ».
У чацвер, 3 кастрычніка, лібанскае войска заявіла, што адкрыла агонь у адказ па ЦАХАЛ пасля таго, як адзін з яго салдат быў забіты ў выніку ізраільскага ўдару. Гэта стала першым выпадкам удзелу лібанскага войска ў баявых дзеяннях супраць Ізраіля.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
У Мінабароны Лібана паведамілі, што «адкрылі агонь у адказ» пасля таго, як Ізраіль атакаваў вайсковую базу ў лібанскай памежнай вёсцы Бінт-Джабэйль.
Раней лібанскае войска зняпраўдзіла заявы аб тым, што адвяла свае сілы ад мяжы перад наземным уварваннем Ізраіля ў Лібан 30 верасня.
Урад Лібана таксама заклікаў спыніць баявыя дзеянні паміж «Хезбалой» і Ізраілем і заявіў, што не хоча вайны.