21 снежня 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі аб адыходзе УСУ з Вуглядара: Правільны крок для захавання жыццяў

Зяленскі аб адыходзе УСУ з Вуглядара: Правільны крок для захавання жыццяў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны распавёў аб сітуацыі генсаку NATO.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што адступленне з Вуглядара ў Данецкай вобласці было правільным крокам.

Як паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас прэс-канферэнцыі з генсакам NATO Маркам Рутэ.

«Без адпаведнай зброі мы не можам спыніць Расейскую Федэрацыю, якая выкарыстоўвае адпаведную зброю супраць нас, разбурае ўсё. І калі яна разбурае пазіцыі нашых байцоў, ім трэба захаваць сваё жыццё. Таму што яны значна больш галоўныя, чым розныя забудовы. Бо гэта нашы людзі, гэта грамадзяне Украіны. І таму вельмі правільна, што яны ідуць і могуць захаваць сябе», - сказаў прэзідэнт у адказ на пытанне: «Улічваючы тое, што вы адышлі з Вуглядара, як Украіна будзе далей стрымліваць наступ РФ?».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках