21 снежня 2024, Субота, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі клуб НХЛ прапанаваў лагатып з гербам Украіны

1
Канадскі клуб НХЛ прапанаваў лагатып з гербам Украіны

Фотафакт.

«Зімовая класіка» Нацыянальнай хакейнай лігі ў сезоне 2024/25 адбудзецца пад знакам украінскіх сімвалаў. Сіня-жоўтыя колеры ў чэмпіянат прынясуць «Вініпег Джэтс».

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт лігі.

Гульня пад адкрытым небам у будучым сезоне адбудзецца ў Вініпегу, сталіцы самай «украінскай» правінцыі Канады – Манітобы. Мясцовы клуб НХЛ пастанавіў ушанаваць фундуш украінцаў у развіццё гэтай тэрыторыі.

2 студзеня 2025 года «Вініпег» у «Зімовай класіцы» згуляе дома з «Анахайм Дакс». Хакейны вечар атрымаў назву «Украінская спадчына». Сам клуб, рыхтуючыся да падзеі, прапанаваў варыянт лагатыпа ў сіня-жоўтых колерах і з гербам Украіны.

Лагатып створаны мастаком Андрэем Сабчуком, які нарадзіўся ў Луцку і пераехаў у Канаду пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. З тых часоў мастак актыўна супрацоўнічае з мясцовымі спартовымі камандамі, распрацоўваючы дызайн не толькі для «Джэтс», але і для іншай каманды горада – «Манітоба Мус», якая гуляе ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ).

Сувеніры, адзенне і іншыя тавары з лагатыпам Jets Ukrainian Heritage («Джэтс – Украінская спадчына») ужо цяпер можна набыць у фан-шопах клуба НХЛ. А напярэдадні святочных дзён і гульні 2 студзеня асартымент сувенірнай прадукцыі будзе пашыраны.

Паводле афіцыйных звестак, у правінцыі Манітобы жыве блізу 200 тысячаў чалавек украінскага паходжання. Гэта не самы вялікі паказнік у абсалютных ліках, але складае 14,7% усяго насельніцтва рэгіёну – самы высокі паказнік у Канадзе. У Вініпегу жыве больш за 110 тысячаў этнічных украінцаў (15,9%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках