21 снежня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы генеральны сакратар NATO выступіў за права УСУ наносіць дальнабойныя ўдары па РФ

3
Новы генеральны сакратар NATO выступіў за права УСУ наносіць дальнабойныя ўдары па РФ
МАРК РУТЭ

Міжнароднае права на баку Украіны.

Былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ на другі дзень пасля свайго ўступлення на пасаду генеральнага сакратара NATO скіраваўся ў Кіеў і заявіў, што Украіна павінна мець магчымасць абстрэльваць расейскую тэрыторыю дальнабойнымі заходнімі ракетамі.

Відэазапіс апублікаваны на YouTube-канале NATO News.

«Украіна, безумоўна, мае права на самаабарону, і міжнароднае права тут на яе баку», – заявіў новы кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу, выступаючы на прэс-канферэнцыі разам з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Пры гэтым права Украіны на самаабарону, паводле словаў Рутэ, «не заканчваецца на мяжы»:

Расея вядзе незаконную вайну, і гэта азначае, што нанясенне ўдараў па расейскіх знішчальніках і ракетах да таго, як яны могуць быць скарыстаныя супраць цывільнай інфраструктуры Украіны, можа дапамагчы выратаваць жыцці людзей.

Зяленскі сказаў, што выклаў Рутэ элементы свайго «плану перамогі», які ён нядаўна прапанаваў прэзідэнту Джо Байдэну і абмяркоўваў з лідарамі іншых краінаў падчас візіту ў ЗША. Галоўны пункт гэтага плану – даць Украіне больш сучаснай зброі. У Кіеве Зяленскі чарговы раз заклікаў дапамагчы ёй і ў нападзе, зняўшы забарону на выкарыстанне дальнабойных ракетаў, такіх як ATACMS і Storm Shadow, і ў абароне.

«Вядома, мы хочам, каб Украіна не была забытая. Але найлепшы спосаб не забыцца пра Украіну – прапанаваць адпаведную зброю і неабходныя дазволы. І дапамагчы збіваць… тыя ж іранскія ракеты ці беспілотнікі; як яны збіваюцца над Ізраілем – каб дакладна гэтак сама іх збівалі і над Украінай», – сказаў Зяленскі, маючы на ўвазе дапамогу заходніх краінаў у адбіцці іранскіх удараў ракетамі па Ізраілі. Прэзідэнт Украіны і лідары некаторых суседніх краінаў NATO заклікаюць альянс збіваць з іх тэрыторыі ракеты, якія Расея выпускае па Украіне.

12 кастрычніка амерыканскі прэзідэнт правядзе сустрэчу з іншымі хаўруснікамі Украіны на базе «Рамштайн» у рамках кантактнай групы з больш чым 50 краінаў, якія прапануюць ёй ваенную падтрымку. Нягледзячы на некалькі тыдняў абмеркавання тэмы дальнабойных ракетаў, Байдэн пакуль не даў згоды на іх ужыванне для ўдараў углыб Расеі, лідары якой зноў сталі пагражаць ужываннем ядзернай зброі ў выпадку перасячэння чарговых чырвоных ліній.

«Адзіная краіна тут, якая перасекла чырвоную лінію, – гэта не Украіна, гэта Расея», – заявіў Рутэ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках