3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве ўручылі прэмію імя Васіля Быкава

У Варшаве ўручылі прэмію імя Васіля Быкава

Яе лаўрэатамі сёлета сталі музыкі Naviband.

У Варшаве 3 кастрычніка адбылося ўручэнне прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі». Яе лаўрэатамі сёлета сталі музыкі Naviband.

Прэмія «За свабоду думкі» была заснаваная ў 2008 годзе Аляксандрам Мілінкевічам. 11 разоў запар яе ўручалі ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сёлета ўручэнне прэміі аднаўляецца пасля пяцігадовага перапынку.

Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Павал Севярынец, Лявон Вольскі. Цяперашняга лаўрэата супольна вызначылі папярэднія атрымальнікі, якія дажылі да сёння і не знаходзяцца ў зняволенні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках