У Беларусі хочуць праводзіць кірмашы паводле новых правілаў
15- 3.10.2024, 21:06
- 20,140
Што зменіцца?
У МАРГ мяркуюць, што правілы правядзення і ўзгаднення кірмашоў у Беларусі неабходна карэктаваць. Падрыхтаваны праект змяненняў у дзейнае заканадаўства.
Напрыклад, ва ўстанове незадаволеныя тым, што некаторыя арганізатары ператвараюць гандаль з дапамогай нестацыянарных аб'ектаў у кірмаш. Як правіла, на такіх мерапрыемствах тавары прадаюць 2-3 суб'екты, а спажыўцоў уводзяць у зман, што там прапануецца шырокі асартымент.
«На такіх "кірмашах" гандаль ажыццяўляюць адны і тыя суб'екты гандлю, адным і тым асартыментам тавараў (як правіла, імпартнымі таварамі, аналагі якіх вырабляюцца ў Беларусі)», – гаворыцца ў паведамленні ўстановы.
У МАРГ прапануюць унесці наступныя змены:
у кірмашы павінны ўдзельнічаць не менш за пяць удзельнікаў;
месцы для продажу тавараў павінны быць аформленыя ў адзіным стылі.
Таксама праект дакумента ўключае спіс звестак, якія арганізатар кірмашу павінен падаць мясцовым уладам, і пералік абгрунтавання для адмовы.
Напрыклад, кірмаш могуць не дазволіць правесці, калі ягонае месца супадае з месцам правядзення культурнага ці іншага мерапрыемства.
Новыя нормы, на думку распрацоўнікаў праекту, дазволяць «стварыць дадатковыя ўмовы для прасоўвання і павелічэння аб'ёму продажу тавараў айчыннай вытворчасці, а таксама дысцыплінаваць арганізатараў кірмашоў».
Прапанаваныя змены ў заканадаўства раяць вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Яно прадоўжыцца да 11 кастрычніка.