31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палескія дэсантнікі паказалі майстар-клас знішчэння ворага на Куршчыне

Палескія дэсантнікі паказалі майстар-клас знішчэння ворага на Куршчыне

95-я брыгада УСУ адбіла штурм расейскіх марпехаў.

У Курскай вобласці дэсантнікі 95-й брыгады ДШВ адбілі штурм расейскіх марпехаў са 155-й брыгады. Украінскія дэсантнікі прадаўжаюць паказваць майстар-клас у знішчэнні. Пра гэта паведамляецца ў публікацыі афіцыйнага Telegram-канала Дэсантна-штурмавых войскаў УСУ.

«На гэты раз Палескія дэсантнікі адбілі штурм марпехаў, якія паспрабавалі атакаваць украінскія пазіцыі. У выніку бою ўся штурмавая група расейскіх акупантаў была цалкам знішчаная», – гаворыцца ў публікацыі.

Пасля бою адзін з дэсантнікаў украінскага падраздзялення адзначыў, што «155-я брыгада марской пяхоты спрабавала "штурмануць" пазіцыі 95-й брыгады, але ў іх нічога не атрымалася».

У пасце таксама паведамляецца, што з радыёперахопаў стала вядома, што асабовы склад падраздзяленняў 155-й АБРМП усё часцей самавольна пакідае раёны выканання баявых задачаў, за што камандаванне пагражае расстрэлам.

У зводцы Генеральнага штаба УСУ паведамляецца, што аперацыя ў Курскай вобласці прадаўжаецца.

«Нашы воіны наносяць акупацыйным войскам адчувальныя страты ў жывой сіле, тэхніцы і актыўна падрываюць наступальны патэнцыял ворага ў тыле», – гаворыцца ў публікацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках