У Грузіі пачалі расследаванне фальсіфікацыі выбараў у парламент
9- 30.10.2024, 12:20
- 6,632
Прэзідэнтку выклікалі ў пракуратуру.
У Грузіі распачалі расследаванне па факце меркаванай фальсіфікацыі нядаўніх парламенцкіх выбараў, 30 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры краіны.
Як заявілі праваахоўнікі, паводле заявы ЦВК і інфармацыі, распаўсюджанай СМІ, у прэзідэнткі Грузіі Саламэ Зурабішвілі могуць існаваць довады фальсіфікацыі. Таму ёй даслалі выклік на допыт у пракуратуру 31 кастрычніка.
Праваахоўнікі паведамляюць, што правядуць усе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні для вывучэння фактаў, выкладзеных у заяве Цэнтрвыбаркама, а таксама згаданых прэзідэнткай Грузіі, асобнымі палітычнымі партыямі і прадстаўнікамі місій па назіранні за выбарамі.
Дарэчы, у рамках расследавання плануецца дапытаць усіх асоб, якія могуць валодаць інфармацыяй аб правапарушэннях, якія інкрымінуюцаўа.
27 кастрычніка на сайце грузінскай выбарчай камісіі паведамілі, што па выніках апрацоўкі бюлетэняў на 99% выбарчых участкаў партыя «Грузінская мара» набрала 54,24% галасоў выбарцаў.
28 кастрычніка ў Тбілісі адбылася акцыя пратэсту, на якой грузінскія апазіцыйныя партыі патрабавалі правядзенні паўторных выбараў.