Расейскія ўлады з энтузіязмам рэпрэсуюць генералаў Шайгу
- 30.10.2024, 14:32
- 5,222
Брытанская выведка раскрыла дэталі.
Расейскія ўлады з энтузіязмам пераследуюць генералаў, прызначаных падчас Шайгу. Некаторых арыштоўваюць другім разам.
Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў X (Twitter).
Як адзначаецца ў справаздачы, паводле інфармацыі Следчага камітэта Расеі, генерал-маёр Аляксандр Аглоблін быў арыштаваны і знаходзіцца ў папярэднім зняволенні паводле абвінавачваня ў атрыманні хабару ў суме 10 млн рублёў (амаль 100 тысяч даляраў) ад тэлекамунікацыйнай кампаніі ў якасці заахвочвання за атрыманне кантрактаў міністэрства абароны Расеі.
Раней Аглоблін быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў лютым 2022 года ў сувязі з асобнымі абвінавачваннямі ў крадзяжы.
Ён быў датэрмінова вызвалены пасля дачы паказанняў супраць свайго былога начальніка, намесніка начальніка Генеральнага штаба і начальніка Галоўнай управы сувязі генерал-лейтэнанта Вадзіма Шамарына, які быў затрыманы ў траўні 2024 года.
Пададзеным брытанскай выведкі, другі арышт Аглобліна дэманструе, што расейскія ўлады працягваюць з энтузіязмам пераследваць паводле абвінавачванняў у карупцыі дзейных і былых службовых асоб абароны (прызначаных у эпоху былога міністра абароны Сяргея Шайгу) нават пасля вынясення першапачатковых абвінаваўчых прысудаў.
«Мэтай расейскіх уладаў амаль напэўна не з'яўляецца поўнае выкараненне карупцыі. Такія паводзіны маюць асноватворнае значэнне для функцыянавання рэжыму. Замест гэтага расейскія ўлады, імаверна, імкнуцца абмежаваць карупцыю да больш кіраваных узроўняў, якія маюць менш радыкальны ўплыў на функцыянаванне ведамства», - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.