31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атрымаюць на ўзбраенне ўніверсальны кулямёт

5
УСУ атрымаюць на ўзбраенне ўніверсальны кулямёт

Якія яго перавагі?

Міністэрства абароны Украіны кадыфікавала і дапусціла да эксплуатацыі ўніверсальны кулямёт SAR 762 MT калібру 7.62 х 51мм NATO.

Як паведаміла прэс-служба ведамства, яго можна ўстанаўліваць на спецыяльныя станкі-трыногі на баявых пазіцыях і ў агнявых збудаваннях, або на лёгкабраняваную тэхніку.

«Кулямёт мае шэраг тэхналагічных пераваг у параўнанні з падобным па класе ротным адзіным кулямётам дзяржавы-агрэсаркі «Печанег». Напрыклад, у камплекце ёсць хутказменны ствол, які дазваляе весці амаль бесперапынны агонь. Акрамя таго, зброя мае рэгуляваны газавы клапан, дзякуючы якому можна мяняць інтэнсіўнасць стральбы», - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінабароны таксама растлумачылі, што зброя мае высокі рэсурс корпуса і ствала. Разлічаная на эфектыўнае выкарыстанне як пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах, так і пры трапічным клімаце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках