Міхаіл Саакашвілі: Трэба прызнаць, беларусы змагаліся больш актыўна за нас
34- 30.10.2024, 18:27
- 12,230
Грузію трэба ратаваць.
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца ў турме, раскрытыкаваў апазіцыю, якая недастаткова выкарыстоўвае інструмент вуліцы супраць прарасейскай партыі «Грузінская мара», якая сфальсіфікавала:
— Сустрэчы важныя, і раскрыццё схемы крадзяжу выбараў патрэбнае, але ў Грузіі ўстанавілі дыктатуру, і супраць гэтага ні замежныя краіны, ні дэталёвыя дакументы, якія мы пішам, нічога не могуць зрабіць, калі гэта не будзе суправаджацца масавым і працяглым пратэстам.
Час губляюць унутры краіны, таксама цікавасць за межамі краіны паступова змяншаецца. Ініцыятыва пяройдзе ў рукі рэжыму, калі мы не возьмем яе ў рукі.
Раней мы казалі, што мы - не Беларусь і не Венесуэла і што мы будзем больш актыўнымі. Насамрэч трэба прызнаць, што нават тыя ж беларусы змагаліся значна больш актыўна за нас.
Кажу гэта з турботай і болем і спадзяюся, што шырокі народны пратэстны рух неўзабаве адновіцца.
Я рады, што партыі і грамадскія рухі дзейнічаюць разам, і ўсяляк заклікаю Нацыянальны рух і ўсіх сваіх прыхільнікаў пакінуць у мінулым нашы перадвыбарчыя рознагалоссі, бо зараз нам трэба выратаваць нашу краіну!