ISW: У салдат Пуціна з'явілася новая праблема
- 31.10.2024, 10:54
- 8,298
У Курскай вобласці.
Расейскія войскі нядаўна прасунуліся на галоўным украінскім выступе ў Курскай вобласці на фоне баёў у гэтым раёне. Кадры з геалакацыяй ад 29 кастрычніка паказалі прасоўванне войск РФ у цэнтральнай частцы Новаіванаўкі.
У МА РФ заяўляюць, што баі ідуць ля Дар'іна, Тоўстага Лугу, Пляхава, Ніжняга Кліна і Нікалаева-Дар'іна.
Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны ISW агучылі сітуацыю на Куршчыне за мінулы дзень.
Пры гэтым Z-ваенкары сцвярджаюць, што ў Новаіванаўцы вельмі шмат «шэрых зон». Пры гэтым УС РФ нібыта выцеснілі ўкраінскія сілы з Мартынаўкі.
Аднак у ISW не знайшлі візуальнага пацвярджэння наконт Мартынаўкі. Расейскія ваенкары таксама напісалі аб тым, што войска Пуціна паспрабавала ўвайсці ў Пляхава, але было выбітае адтуль украінскімі сіламі.
Адзін з вайскоўцаў Украіны заявіў, што войска Пуціна перайшло на матацыклы, квадрацыклы і ўсюдыходы праз вялікую колькасць знішчанай УСУ бронетэхнікі.
Таксама ён заявіў, што акупанты са 155-й брыгады марскіх пяхотнікаў УС РФ не такія баяздольныя, як былі ў баях за Вуглядар.
Пасля таго, як УСУ не раз знішчала гэтую брыгаду, яе давялося аднаўляць шляхам набору навабранцаў з ліку зняволеных.
Таксама на Куршчыне працягваюць весці баі супраць УСУ акупанты з 810-й брыгады марскіх пяхотнікаў, 56-га і 137-га дэсантных палкоў. У Глушкоўскім раёне ўкраінскія сілы вядуць баі супраць 106-й дэсантнай дывізіі.
Яшчэ 29 кастрычніка кіраўнік Чачэніі Кадыраў заявіў аб нападзе ўкраінскіх беспілотнікаў на будынак універсітэта спецназа РФ у Гудэрмесе. Паводле яго слоў, на гэтым аб'екце ён нібыта трымаў украінскіх ваеннапалонных, якія нібыта там і загінулі.