26 снежня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Расеі вычарпаюцца запасы танкаў і БМП

16
Стала вядома, калі ў Расеі вычарпаюцца запасы танкаў і БМП

Эксперты назвалі тэрміны.

Расейскія склады з танкамі і БМП павінны вычарпацца ў 2027 годзе, з артылерыяй - у 2026-м, з рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню (РСЗА) - у 2025 годзе, а запасы мінамётаў вычарпаюцца проста зараз. Да такой высновы прыйшлі журналісты «Экономической правды», прааналізаваўшы звесткі OSINT-аналітыкаў, спадарожнікавыя фота і выкарыстоўваючы метад лінейнай інтэрпаляцыі.

Акрамя таго, на думку эксперта што да расейскага вайсковага патэнцыялу вашынгтонскага Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі Паўла Лузіна, пры цяперашніх тэмпах выбыцця запасы расейскіх танкаў і машын пяхоты дасягнуць «крытычнага пункту знясілення» да другой паловы 2026 года.

«Нягледзячы на шматлікія заявы аб тым, што Расея перайшла на вайсковыя рэйкі і марнуе на абарону амаль 8% ВУП, Крэмль можа кампенсаваць страты танкаў, бронетэхнікі і артылерыі толькі выманнем са складоў і аднаўленнем тэхнікі, вырабленай у савецкія часы. Зрэшты, гэтыя запасы не здаюцца невычэрпнымі», - гаворыцца ў публікацыі.

Таксама акцэнтуецца, што не ўся тэхніка на расейскіх складах прыдатная нават для «канібалізму» - для разбору на запчасткі для вырабу «новай» зброі.

«Напрыклад, з 3,4 тысячы танкаў толькі 614 (18%) маюць здавальняючы стан, 1,7 тысячы - дрэнны, 1,1 тысяча - жудасны, мяркуюць аналітыкі», - адзначаецца ў артыкуле.

Што тычыцца новай вытворчасці вайсковай тэхнікі ў РФ, то, паводле звестак The Economist, з 24 лютага 2022 г. на фронт было адпраўлена 175 сучасных танкаў Т-90М, а Міжнародны інстытут стратэгічных даследаванняў (IISS) ацэньвае іх вытворчасць у 2024 годзе да 90 штук. А Лузін і зусім упэўнены, што Расея можа рэальна вырабіць усяго 30 танкаў за год.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках