Паўночнакарэйскія вайскоўцы прыбылі ў акупаваны Данецк
9- 31.10.2024, 14:29
- 10,424
У ЦПД раскрылі падрабязнасці.
Расея ўжо перакінула інжынерныя войскі Паўночнай Карэі на часова акупаваныя тэрыторыі Украіны.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка ў эфіры тэлемарафону «Єдині новини» ў чацвер, 31 кастрычніка.
«Інжынерныя войскі ўжо прысутнічалі на часова акупаваных тэрыторыях, зрэшты, у Данецку. Яны пакуль не ўдзельнічалі ў вайне, бо гэта інжынерныя войскі», - сказаў ён.
Кіраўнік ЦПД перакананы, што паўночнакарэйскія вайскоўцы будуць у расейскай форме, з расейскімі дакументамі, «перамяшаныя з калмыкамі і буратам». Расейцы разлічваюць, што іх будзе немагчыма адрозніць ад грамадзян РФ.
З ягоных звестак, акупанты выкарыстаюць вайскоўцаў КНДР спачатку на Данецкім кірунку, а пасля «абкаткі» яны будуць задзейнічаныя на іншых кірунках. Каваленка заклікаў не прымяншаць пагрозу ад вайскоўцаў КНДР на фронце.