У Менску прагрымеў магутны выбух
27- 31.10.2024, 14:57
- 25,920
Магчыма гэта быў самалёт.
Жыхары некалькіх раёнаў Менска блізу 14:15 пачулі выбух, пішуць Telegram-каналы.
Мяркуецца, што гэта мог быць гук знішчальніка пры пераходзе на гіпергукавую хуткасць.
Гук выбуху чулі ля Парка Чалюскінцаў, ва Уруччы, Раўбічах, на Міхалова, Каменцы і нават Ратамцы. Беларусы пішуць у каментарах пад допісамі пра тое, што адбылося, што ў некаторых падчас выбуху трэсла вокны ў дамах.