«Гэта рэальны план перамогі»
8- 31.10.2024, 17:23
- 8,616
І ў ім два пункты.
Украінскі ваенкар Юры Бутусаў выказаўся наконт ваеннага патэнцыялу УСУ:
– Нават цяпер у нас ёсць усе магчымасці спыняць ворага, адбіваць усе атакі, наносіць яму страты ў шмат разоў большыя, чым нашы страты, і такім чынам зрабіць немагчымай перамогу Расеі ў вайне і дамагчыся перамогі за кошт таго, што Украіна пакажа ўсяму свету, што сілавым ваенным шляхам Пуцін не здольны захапіць Украіну, не здольны нанесці паразу ўкраінскаму войску.
Пра гэта Юры Бутусаў расказаў на сваім YouTube-канале.
Рэдактар сайта «Цензор.нет» паведаміў, у чым заключаецца стратэгія акупантаў:
– Расейцы тое, у чым яны слабейшыя за нас (тактыка, матывацыя людзей), падпарадкавалі сваёй стратэгіі, каб нівеляваць нашу перавагу і выкарыстоўваць свае моцныя бакі (перавага ў колькасці, ва ўзбраенні, у сродках паразы). Не важна тое, як цяпер, яны наступаюць невялікімі пяхотнымі групамі, мы дакладна гэтак сама іх можам знішчаць.
Мэта расейскай стратэгіі – знішчэнне баяздольнасці ўкраінскага войска, і мы павінны супрацьпаставіць ім наш план перамогі. Наш рэальны план перамогі павінен складацца ў тым, што мы наносім паразу расейскаму войску, робім немагчымым яго далейшае прасоўванне і захоўваем баяздольнасць украінскага войска, гэта значыць захоўваем сябе, жыццё сваіх воінаў. Гэта асноўная мэта вайны.