Маск прапанаваў Кінгу заклад на перамогу Трампа
15- 31.10.2024, 19:14
- 5,420
Бізнэсмэн і пісьменнік паспрачаліся праз звесткі на рынку ставак.
Бізнэсмэн, заснавальнік кампаніі SpaceX Ілан Маск прапанаваў амерыканскаму пісьменніку Стывену Кінгу паспрачацца, ці пераможа кандыдат ад рэспубліканцаў Дональд Трамп на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
Прапанова закладу была зробленая ў ягонай сацсетцы Х.
«Трамп пераможа. Хочаце зрабіць стаўкі?» – напісаў Маск.
Так мільярдэр адказаў Кінгу, які назваў «бязглуздымі» звесткі пра значную перавагу Трампа на рынку ставак. Паводле звестак букмекераў, у перамогу Трампа вераць 67% гульцоў, а на віцэ-прэзідэнтку Камалу Гарыс паставілі 33,2%.
Макс пракаментаваў гэтыя звесткі словамі «69,420% хутка».
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 года. Паводле асераднёных звестак партала FiveThirtyEight, на 31 кастрычніка Гарыс падтрымліваюць 48% выбарнікаў, а Трампа – 46,7%.