У Пермскім краі ўспыхнуў магутны пажар на нафтабазе плошчай 10 тысяч «квадратаў»
2- 4.10.2024, 7:48
- 7,622
Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
У Пермскім краі (РФ) у гэтую ноч, 4 кастрычніка, здарыўся пажар на базе для захоўвання нафтапрадуктаў. Плошча ўзгарання ахапіла 10 тысяч квадратных метраў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram МНС Расеі.
Вогненная НС у Пермскім краі, які ўваходзіць у склад Прыволжскай федэральнай акругі, адбылося ў прамысловай зоне вёскі Асянцы, размешчаным недалёка ад Пермі.
У расейскім міністэрстве распавялі, што для барацьбы з пажарам было залучана больш за 60 пажарных і амаль два дзясяткі адзінак тэхнікі.
З папярэдніх звестак, пацярпелых у выніку магутнага пажару на нафтабазе няма.
Пры гэтым прычына ўзгарання пакуль невядомая, заяўляюць у расейскім МНС.
Таксама ў МНС сьцвярджаюць, што пажар на базе захоўваньня нафтапрадуктаў ужо быў лякалізаваны.
У інтэрнэце былі абнародаваныя кадры моцнага пажару пад Пермю.